У Пінску прапагандуюць несумленную гульню ў хакей (фота)
Кубкі з выявамі хакеістаў з'явіліся ў продажы ў пінскіх крамах. Посуд зроблены да чэмпіянату cвету па хакеі, які мае адбыцца ў Мінску ў 2014 годзе.
Дызайнеры чамусьці вырашылі нанесці на посуд выявы забароненых гульнявых прыёмаў. Сярод іх, напрыклад, затрымка саперніка клюшкай, напад на брамніка, удар каленам у твар.