У Пінску ўсталявалі фальшывы трафей вайны з Напалеонам? (фота)

У гарадскім парку культуры і адпачынку здаўна стаіць гарматны ствол. Побач з ім усталяваны вялікі камяніска з надпісам “Тут у чэрвені 1812 года рускія жаўнеры пад камандай Жавахава І.С. уступілі ў бой з аддзелам непрыяцеля і захапілі гармату — першы ў гісторыі Айчыннай вайны трафей”.

Аднак, як сцвярджае краязнаўца, падчас напалеонаўскіх войнаў выкарыстоўваліся гладкаствольныя гарматы, якія зараджаліся з дула. А ў парку знаходзіцца ствол з наразнымі каналамі і казённай часткай. Такія гарматы з’явіліся толькі ў другой палове ХІХ стагоддзя. Вынікае, што гэты трафей несапраўдны. І невядома, адкуль ён узяўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі