У Польшчы цікавяцца, чым займаюцца на яе тэрыторыі дэпутаты з Беларусі

"Мы запытаем інфармацыю на гэту тэму ў МЗС і прысвецім гэтаму пасяджэнне камісіі", — паведаміў 22 лютага старшыня камісіі Адам Ліпіньскі. Ён падкрэсліў, што "з боку польскага МЗС павінна быць адпаведная рэакцыя".

Нагадаем, 21 лютага шэсць членаў камісіі па сувязях з палякамі накіроўваліся ў Гродна для сустрэчы з прадстаўнікамі не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі. На памежным пераходзе "Брузгі" дэпутатам было адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын, нягледзячы на наяўнасць у іх дыпламатычных пашпартоў.

МЗС Польшчы заявіў, што забарона на ўезд у Беларусь для польскіх дэпутатаў упісваецца ў "практыку недэмакратычнай беларускай дзяржавы". МЗС Беларусі назваў гэты візіт "канспірацыйным", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі