У прадпрыемстваў няма грошай на энэргарэсурсы?
На 1 ліпеня пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энэргетычныя рэсурсы склала больш за 1,3 трлн рублёў.
У параўнанні з пачаткам года пратэрмінаваная запазычанасць за энергарэсурсы ўзрасла больш як на 45%, у тым ліку за чэрвень — на 42%. Пра гэта паведамляе Агенцтва фінансавых навінаў са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольш вырасла запазычанасць за прыродны газ — амаль на 65%.
Фота — ru.tsn.ua