У школьнікаў і студэнтаў пачаўся навучальны год
Сёння ў школах, гімназіях і ліцэях замест звычайных заняткаў пройдзе традыцыйны Дзень ведаў.
Па звестках Мінадукацыі, сёлета ў школах будуць навучацца больш за 900 тысяч дзяцей, у тым ліку больш за 90 тысяч першакласнікаў. У ВНУ будуць навучацца амаль 450 тысяч чалавек, у сярэдніх спецыяльных навучальных установах — менш за 150 тысяч, у ПТВ — каля 80 тысяч.
Школьнікаў, якія сёння пайшлі ў 11 клас, напрыканцы наввучальнага года чакае новаўвядзенне — абавязковы іспыт па замежнай мове.
У студэнтаў ВНУ таксама чакаюцца змены, нагадвае БелаПАН. З гэтага года пачынаецца перавод іх на чатырохгадовы тэрмін навучання. Гэта адбудзецца за кошт змяншэння сацыяльна-гуманітарнага блока дысцыплін.
Таксама плануецца змяніць правілы прыёму ў вну, скасаваўшы большасць ільготаў пры паступленні.
Фота — bymedia.net