У Смалявічах вызвалілі Юлію Ляшкевіч, Андрэя Дзмітрыева і Міхаіла Пашкевіча
Яны едуць у Мінск. Пашкевіч і Дзмітрыеў атрымалі позвы, напісаў апошні ў Twitter.
Як інфармуе Радыё Свабода, Ляшкевіч са смалявіцкай міліцыі адпусцілі без складання пратаколу і тлумачэнняў.
Таксама cёння быў затрыманы кіраўнік садовага таварыства "Рэчанька" Васіль Казлоўскі, але пазней яго выпусцілі. Выпусцілі і грамадскага актывіста Юрыя Ганчара.
Нагадаем, у Смалявіцкім раёне працягваюцца акцыі пратэсту супраць будаўніцтва там кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Грамадскія актывісты прысутнічалі на сходзе сяброў дачных таварыстваў, на які прыйшоў і старшыня Смалявіцкага райвыканкаму. Адзначым, што кампанія "Гавары праўду" аказвае юрыдычную і інфармацыйную падтрымку жыхарам Смалявіцкага раёну, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва тэхнапарку.
Фота — svaboda.org