У судзе па выбуху ў метро галоўны абвінавачаны адмовіўся гаварыць
Дзмітры Канавалаў 20 верасня адмовіўся даваць сведчанні ў судзе па справе пра выбух у мінскім метро.
Як перадае БЕЛТА, Канавалаў адмовіўся тлумачыць прычыны свайго ўчынку. Ён заявіў, што выкарыстоўвае сваё права.
Нагадаем, што сёння ідзе чацвёрты дзень суда па выбуху ў мінскім метро. На папярэдніх паседжаннях Уладзіслаў Кавалёў заявіў, што паказанні на следстве ён даваў пад ціскам следчых.