Суд у Свіслачы: суткі арышту і мільённыя штрафы

Нагадаем, 27 кастрычніка на Свіслаччыне адбылася традыцыйная акцыя ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх. У ёй удзельнічалі больш за 30 чалавек. Міліцыянты затрымалі чатырох чалавек — Алеся Крата, Станіславу Гусакову, Вітальда Ашурку і Віталя Лопасава. Апошняга адпусцілі (з ім быў непаўналетні сын), а астатнія выходныя правялі ў мясцовым РАУС. На іх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і выкарыстанні "незарэгістраванай сімволікі".

Дарэчы, большую частку тэрміну Станіслава Гусакова ўжо адсядзела. Такі ж прысуд вынеслі Алесю Крату. З залы суда яны адправіліся ў пастарунак — даседжваць апошнія гадзіны.

Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў. А суд над Вітальдам Ашуркам перанеслі на 1 лістапада.

На здымку: Станіслава Гусакова і Алесь Крот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі