У цэнтры Мінска адключылася электрычнасць (абноўлена)

Электрычнасць у гэтым раёне знікла прыкладна а 17.00. Прычынай гэтага стала адключэнне дзвюх падстанцый. Без святла на цэлую гадзіну засталася першая гарадская лякарня. А 18.05 там падключылі запасныя дызельныя генератары.

Цалкам аднавіць электразабеспячэнне раёна планавалі за паўтары гадзіны, перадае БЕЛТА.

А 20.00 з'явілася паведамленне пра тое, што электразабеспячэнне адноўленае цалкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі