У Варшаве адкрылася выстава да паўстання 1863 года (фота)

Выстава размясцілася ў будынку Галоўнага архіву гістарычных актаў па вуліцы Dluga 7. Бясплатна наведаць яе можна да 8 лютага.

Выстава пад назвай “Смерць адзіным пераможцам, хвала пераможаным!” раздзеленая на некалькі частак. Яна распавядае пра настроі ў грамадстве напярэдадні паўстання, хаду паўстання і рэпрэсіі пасля яго задушэння.

Значная месца на выставе аддадзена ўраджэнцу Беларусі Рамуальду Траўгуту. Пра яго жыццё і паўстанцкую дзейнасць распавядаецца ажно на 3 стэндах.

На выставе таксама можна набыць кнігу і паглядзець відэа-лекцыю пра паўстанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі