У Ваўкавыскім раёне старую сядзібу могуць прадаць за бясцэнак
На аўкцыён выставілі сядзібу Чачотаў, якая пазней належала Бохвіцам. Дом размешчаны ў вёсцы Падароск.
Пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя сядзіба знаходзіцца на трасе паміж Ваўкавыскім і Ружанамі. На яе тэрыторыі захаваўся жылы дом плошчай 120 кв. м., а таксама брама і аранжарэя.
Аўкцыён па продажы сядзібы прызначаны на 15 снежня і адбудзецца ў Гродне. Стартавая цана — 86,5 мільёна рублёў (каля 10 тысяч долараў). Гэта не першая спроба Ваўкавыскіх уладаў прадаць сядзібу ў Падароску. У сакавіку 2010 года яна ўжо выстаўлялася на аўкцыён, паведамляе region4.by