У Вільні пікетавалі амбасады Беларусі, Францыі і Японіі

Як паведамляе ІА "Рэгнум", пікеты пачаліся каля пасольства Японіі. Там у памяць пра ахвяр аварыі на АЭС "Фукусіма-1" былі запаленыя жалобныя свечкі. Потым пікетчыкі перамясціліся да амбасады Францыі. Там яны пратэставалі супраць удзелу французскай кампаніі Alstom у будаўніцтве расійскай АЭС у Калінінградскай вобласці.

Апошнім пунктам у акцыі эколагаў стала амбасада Беларусі. Пасольства Польшчы пікетоўцы не зачапілі, хаця гэтая краіна таксама абвясціла пра гатовасць будаваць АЭС. Эколагі патлумачылі, што не ў стане ахапіць абсалютна ўсё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі