У Віцебску 100 рабочых патрабавалі выплаты заробку
1 чэрвеня працаўнікі завода буйнапанэльнага домабудаўніцтва РУП “ДСК” адмаўляліся пачынаць працу — яны не атрымалі заробак за красавік.
Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", каля 7-й раніцы каля 100 чалавек сабраліся каля ўваходу ў арматурны цэх і заявілі, што не пачнуць працу, пакуль не атрымаюць заработную плату. Намеснікі гендырэктара здолелі ўгаварыць людзей пайсці на працоўныя месцы, паабяцаўшы, што сёння яны заробкі атрымаюць. Да 12-й гадзіны іх ужо перавялі на карткі рабочых.
Фота — news.vitebsk.cc