У Віцебску пра кожную школу здымуць кіно
Праект пад назвай “Клас” распачало віцебскае дзіцячае тэлебачанне.
Юныя журналісты вырашылі зняць відэаролікі аб кожнай школе абласнога цэнтра. Плануецца, што навучэнцы школ самі павінны напісаць сцэнарый роліка, вызначыць, каго з настаўнікаў зрабіць яго героямі і што распавесці аб сваёй школе. Што атрымаецца з праекта “Клас”, можна будзе пабачыць у інтэрнэце — віцебскае дзіцячае тэлебачанне існуе толькі ў сеціве.