У жанчыны хацелі забраць сабак, яна забіла іх і сябе
Трагічнае здарэнне адбылося ў Нямеччыне на поўдні Баварыі.
Як паведамляе AFP, у 49-гадовай жанчыны мясцовыя ўлады збіраліся забраць яе дзесяць аўстралійскіх аўчарак, бо яна не стварыла для іх нармальных умоваў утрымання. Аднак гаспадыня расстраляла сабак, а пасля скончыла жыццё самагубствам. Трое аўчарак выжылі пасля атрыманых раненняў.
Фота — wallon.ru