Украінцы спрабавалі прадаць у Польшчы фальшыўкі за 100 мільёнаў долараў
Польскія праваахоўнікі затрымалі групу з васьмі чалавек — украінцаў, палякаў, італьянцаў і малдаванкі.
Яны займаліся рэалізацыяй фальшывых дзяржаблігацый ЗША на астранамічную суму. У затрыманні зламыснікаў удзельнічала спецыяльная антытэрарыстычная група. Іншыя абставіны гэтай справы пакуль не паведамляюцца, адзначае УНІАН.
Фота — runyweb.com