Улады правядуць свой “Народны сход”

Беларускія ўлады ў мінулыя выхадныя пачалі падрыхтоўку да правядзення лаяльнага да Лукашэнкі Усебеларускага з’езда патрыятычных сіл. Гэта павінна стаць адказам Усебеларускаму народнаму сходу, які рыхтуюць дэмакратычныя сілы, піша “Народная Воля”. З’езд рыхтуецца пад патранажам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея. Чыноўнікі на месцах ужо разаслалі кіраўнікам праўладных некамерцыйных грамадскіх арганізацый і палітычных партый цыркуляр, у якім прапануецца падпісацца пад "Пагадненнем аб стварэнні ініцыятыўнай групы".

Нагадаем, што правядзенне “Народнага сходу” запланавана 8 кастрычніка на плошчы Бангалор у Мінску. Дата праўладнага афіцыйнага мерапрыемства пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі