Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск
Прэм'ер-міністр Расіі возьме ўдзел у паседжаннях савета міністраў Саюзнай дзяржавы і міждзяржсавета ЕўрАзЭС, сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як паведаміла РІА "Новости" крыніца ў расійскім кабінеце міністраў, падчас візіту будуць закранутыя пытанні наконт балансу паставак паліўна-энергетычных рэсурсаў, будаўніцтва АЭС у Беларусі, а таксама будзе разгледжаная сітуацыя з расійскімі грамадзянамі, прысуджанымі да штрафу за ўдзел у масавых беспарадках у Мінску.