У Барысаве ў кватэрах пачала з'яўляцца вада (фота)
Аварыя адбылася а 21-й гадзіне 3 верасня. Без вады на суткі засталіся ўсе жыхары горада.
Першы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Ігар Брыло паабяцаў, што водазабеспячэнне будзе адноўленае сёння на працягу гадзіны. Паводле яго слоў, прычынай аварыі стаў засор калектара, паведамляе БЕЛТА. Аднак вада пачала з'яўляцца ў дамах і кватэрах толькі праз некалькі гадзінаў пасля абяцання чыноўніка.
На здымку: Чарга ў Барысаве. Людзі чакаюць, калі ім прывязуць ваду. Фота — ex-press.by