Вікторыя Азаранка ўжо пятая ў рэйтынгу WTA
Днямі беларуская тэнісістка выйграла турнір у іспанскай Марбельі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паднялася на 5-е месца ў абноўленым сёння рэйтынгу WTA (тыдзень таму яна займала шостае месца). У Азаранкі 4630 ачкоў і яна на 24 балы абыйшла Саманту Стосур з Аўстраліі. Лідэрам рэйтынгу застаецца Каралін Вазняцкі з Даніі, у яе 9930 ачкоў.
У чэмпіёнскай гонцы беларуска займае 4-е месца, прапусціўшы наперад толькі Вазняцкі, Кім Клейстэрс з Бельгіі і Веру Званарову з Расіі.
Што да рэйтынгу іншых беларускіх тэнісістак, адзначым Настассю Якімаву, якая захавала за сабой 98-е месца. Вольга Гаварцова, якая тыдзень таму была 86-й, цяпер з'яўляецца толькі 117-й.