Ва ўласны Дзень нараджэння Вайцюшкевіч пакажа грамадскасці сваю аграсядзібу

У Дзень нараджэння Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца неафіцыйнае адкрыццё Вайцюшкоў – прыватнай аграсядзібы музыкі. На свяце пад назвай “Оўпэн-эйр – агра-культур – мама дарагая фэст” чакаецца купанне ў Нёмане, адкрыццё ў лазні, частаванне кальмарамі, прэзентацыя шансон-праграмы імянінніка-Вайцюшкевіча на вершы Генадзя Бураўкіна.

“Будзе такое нефармальнае святкаванне Дня нараджэння за грошы гасцей і мае асабістыя ў межах агра-эка-турыстычных паслуг Рэспублікі Беларусь. Таму што я больш ніяк і нікому не магу паслужыць, бо далей свайго хутара я забаронены”, - адзначае Зміцер.

Такім чынам, Вайцюшкі знаходзяцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, вёска Васілевічы, дом 43. Усе падрабязнасці шукайце на старонцы фэста ў Фэйсбуку.

Фота: www.artgapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі