Валерыя Ухналёва затрымалі амапаўцы з аўтаматамі

Як паведамляе сайт "Товарищ-online", каля 17 гадзін Ухналёў паехаў за горад на лецішча. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ разам з узброенымі амапаўцамі. Машыну пільна агледзелі. Асаблівую ўвагу ў міліцыянтаў выклікалі накіды Ухналёва па перадвыбарнай агітацыі.

Актывіст не выключае, што затрыманне звязанае з інцыдэнтам, які адбыўся позна ўвечары ў чацвер. Тады ў магілёўскіх актывістаў міліцыянты забралі метадычныя матэрыялы кампаніі "За справядлівыя выбары".

Машыну, на якой ехаў Ухналёў, адкамандзіравалі ў Гродзенскае аддзяленне міліцыі. Па словах міліцыянтаў, яна падобная да машыны, на якой ездзяць фальшываманетчыкі. 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі