Ваўкавыскія чыноўнікі зладзілі прымусовую падпіску на кнігу пра вайну
Такім чынам мясцовы райвыканкам вырашыў дапамагчы ветэрану Івану Падваркаву выдаць свае мемуары пра Вялікую Айчынную вайну.
Ветэран звярнуўся да ўладаў па дапамогу. А паколькі ў іх не знайшлося сродкаў, яны спусцілі “разнарадку” на яшчэ не выдадзеную кнігу на прадпрыемствы і арганізацыі горада.
А каб быць упэўненымі ў тым, што кнігі “разыдуцца як гарачыя піражкі”, Ваўкавыскі райвыканкам парэкамендаваў заказчыкам заключыць дамову з мясцовай друкарняй і аплаціць кошт сваёй “замовы”. Пра выкананне рэкамендацыі варта паведаміць у аддзел ідэалогіі, піша region4.by