Віцэ-прэм'ер Румас: Члены Мытнага саюза абароняцца ад эканамічных санкцый
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі падрыхтуе прапановы па супрацьдзеянні эканамічнаму націску на дзяржавы-члены Мытнага саюза.
Пра гэта тэлеканалу "Беларусь-1" паведаміў віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Сяргей Румас. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падчас паседжання Міждзяржсавета ЕўрАзЭС падзякаваў сваім калегам за сумесныя заявы, зробленыя на ўзроўні прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў у падтрымку Беларусі.
Фота — bymedia.net