“Вясну” пераследуюць за законную праваабарончую дзейнасць
Так ацэньвае міжнародная арганізацыя Amnesty International ціск уладаў на беларускіх праваабаронцаў.
Як адзначаецца ў апублікаваным гэтай уплывовай арганізацыяй дакладзе "Бяспека, мір і парадак?”: Парушэнні пасля выбараў у Беларусі", беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна” мэтанакіравана пераследуюць улады. У якасці прыкладаў ціску на супрацоўнікаў "Вясны" прыводзяцца факты ператрусаў, падчас якіх было канфіскаванае абсталяванне і тэхніка, папярэджанні Міністэрства юстыцыі.
"Маштаб гэтых дзеянняў наводзіць на думку аб тым, што ўлады маюць намер не столькі праводзіць абгрунтаванае расследаванне (падзеяў 19 снежня), колькі запалохваць праваабарончыя арганізацыі”, — адзначаецца ў дакладзе.