Вязень Івацэвіцкай калоніі спрабаваў сябе спаліць?
Пра імавернасць такога выпадку заяўляюць праваабаронцы.
На сайце ўстановы “Платформа” змешчаная інфармацыя пра тое, што ўвечары 24 лістапада адзін з асуджаных, інвалід 2-й групы абліў сябе растваральнікам і падпаліў. Мужчыну адвезлі ў лякарню. Такія звесткі сябры “Платформы” атрымалі з ананімных крыніцаў у турме.
Пазней яны звязаліся з Івацэвіцкай цэнтральнай раённай лякарняй, дзе ім пацвердзілі, што такі пацыент сапраўды да іх паступіў. Ён цяпер у свядомасці і размаўляе. Мае апёкі 2-3 ступені 30% паверхні цела.
Што магло стаць прычынай інцыдэнту, невядома. Магчыма, вязень меў нейкія праблемы з адміністрацыяй. Афіцыйнага пацверджання такога здарэння ў калоніі не даюць.