Выбары ў Мінску ўратавалі тыя, хто прагаласаваў супраць усіх?

120925_pilecki_suprac.mp3

5%, 7%, 10% — такая колькасць мінчукоў прагаласавала супраць усіх на розных участках. Гэта нават не дадзеныя назіральнікаў, а лічбы афіцыйных пратаколаў.

120925_pilecki_suprac.mp3

“Я думаю, што супраць усіх галасавалі студэнты, якія жывуць у інтэрнатах і якіх гвалтам загналі на галасаванне”, — расказвае Віктар Івашкевіч, які сёлета горача заклікаў да байкоту выбараў.

Пры гэтым Івашкевіч настойвае, што галасаванне супраць усіх байкотам назваць нельга. Гэта ўдзел у выбарах, а не іх ігнараванне.

“Байкот — гэта ігнараванне выбараў. Байкот зрабілі тыя, хто не прыйшоў на выбарчыя участкі. Галоўны сэнс байкоту — не паддацца гвалту рэжыму і не ўдзельнічаць у яго палітычнай кампаніі”.

Аднак вялікая колькасць галасаваўшых супраць усіх настарожвае. Бяру выніковыя пратаколы участковых камісій, калькулятар і падлічваю, што было б, каб яны засталіся дома. Вынікі развясёлыя — выбары не адбыліся б на трох з чатырох участкаў.

Напрыклад, на участку ў Палацы прафсаюзаў яўка склала 53.7%. А калі б прагаласаваўшыя супраць усіх засталіся дома, то яна была б толькі… 40-%. То бок можна смела сказаць, што большасць жыхароў участка адмовілася падтрымаць усіх кандыдатаў акругі.

На участку №203 у Кастрычніцкім раёне яўка склала амаль 58%. Калі б галасаваўшыя супраць засталіся дома — толькі 50,3%. Гэта максімальны паказчык — на іншых участках, вынікі з якіх якія трапілі мне ў рукі, паўсюль менш за 50%. Нагадаю, што ўсе падлікі раблю на падставе афіцыйных дадзеных.

Яшчэ адзін прыхільнік байкоту выбараў, Віталь Рымашэўскі, расказвае, што галасаванне супраць усіх сведчыць аб недаверы да ўлады.

“Гэта сведчыць аб тым, што такая лічба была насамрэч яшчэ большай. Людзей заганялі на ўчасткі і яны там галасавалі супраць кандыдатаў ад улады. Таму фактычна адбыўся сапраўдны рэферэндум аб недаверы да ўлады. Хаця падкрэслю, што ўсё, што напісана ў пратаколах, было ўзгоднена з уладамі”.

Як бы там не было, але тыя, хто прыйшоў і прагаласаваў супраць усіх кандыдатаў, і выбралі сабе дэпутата.

“Гэта сведчыць аб тым, што такая лічба была насамрэч яшчэ большай. Людзей заганялі на ўчасткі і яны там галасавалі супраць кандыдатаў ад улады. Таму фактычна адбыўся сапраўдны рэферэндум аб недаверы да ўлады. Хаця падкрэслю, што ўсё, што напісана ў пратаколах, было ўзгоднена з уладамі”.

Еўрарадыё папрасіла мінакоў назваць абраных дэпутатаў. Адказы ў апытанцы:

120925_str_vybory.mp3

Парламенцкія выбары ў Беларусі ў лічбах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі