Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў Партыі БНФ
Партыя спрабавала абскардзіць рашэнне Мінгарсуда пра высяленне з Сядзібы па праспекце Машэрава, 8.
11 жніўня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда разгледзела скаргі Партыі БНФ і грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне". Рашэнне было не на карысць апазіцыянераў, паведамляе Радыё "Свабода".
Нагадаем, што партыя БНФ ужо некалькі тыдняў як пераехала ў новы офіс. Аднак за старое памяшканне працягвала судзіцца. У Партыі БНФ застаецца магчымасць абскардзіць рашэнне пра высяленне ў наглядным парадку.