Як самалёты раскідваюць лекі для драпежнікаў (фота)
Ваўкі і лісы атрымліваюць з паветра брыкеты з вакцынай.
На працягу траўня ў Беларусі праводзіцца імунізацыя драпежных жывёлаў з мэтай прафілактыкі шаленства.
Імунізацыя праводзіцца шляхам раскідвання брыкетаў з вакцынай пры дапамозе авіяцыі. Самалёты ажыццяўляюць палёт на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю каля 150 км/г.
Калі пілот пралятае над месцам, дзе трэба правесці выкід вакцыны, ён падае сігнал экіпажу. Мужчыны хутка раскідаюць брыкет праз адмысловае прыстасаванне (колькасць лекаў, дарэчы, аўтаматычна падлічваецца).
Імунізацыю праводзяць два разы на год — вясною і восенню. Брыкет вырабляецца з кармоў для драпежнікаў. У яго заключана капсула з вакцынай. Раней гэтую працу рабілі леснікі — наўпрост пакідалі брыкеты ў лесе.