The Yankees of Moor: Наша пакаленне ўжо стамілася ад хлусні з тэлевізара
Мінскі гурт The Yankees of Moor прадставіў сінгл, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі.
Трэк пад назвай Escape можна скачаць ці паслухаць на старонках гурта на сайтах bandcamp.com і Вконтакте.
"Наша пакаленне ўжо стамілася ад хлусні з тэлевізара, ад застою пад маскай узнёслых словаў, наш трэк адлюстроўвае дух сістэмы прыгнечання, з якой многія альбо ўжо сутыкнуліся, альбо пра яе чулі", - заяўляюць музыкі.
Назва інструментальнай кампазіцыі "Escape" перакладаецца як уцёкі ці збавенне. У ёй музыкі без словаў паспрабавалі перадаць цяжкую атмасферу ў сённяшнім беларускім грамадстве. Гурт зычыць ўсім "заставацца ўпэўненымі ў перамозе здаровага сэнсу над маразмам". І нагадвае, што святло ў канцы тунэля набліжаем мы самі".
The Yankees of Moor - малады беларускі гурт, іх музыка прадстаўляе сабой кактэйль з аўтэнтычнага рок-н-ролу і разнастайных складнікаў заходняй рок-музыкі. Дэбютны міні-альбом "Affection" каманда выпусціла ў кастрычніку мінулага года.