Янукевіч: Выбары прызначаныя на зручны для агітацыі час

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што значна горшым для ўдзельнікаў парламенцкай кампаніі было б прызначэнне выбараў на час восеньскіх дажджоў і зімовых маразоў.

Янукевіч: “Амаль што ўвесь верасень захопліваецца, і гэта нармальна. Таму што самы мёртвы час — гэта жнівень. Можа, апроч апошняга тыдня жніўня. Таму, што тычыцца календара, што асаблівых складанасцяў гэта не стварае. Гэта не мароз 30-градусны. І ў апошні тыдзень жніўня людзі звычайна вяртаюцца ў свае кватэры. І тут, акурат, мы праблем не бачым ніякіх”.

Старшыня Партыі БНФ таксама збіраецца балатавацца на выбарах у дэпутаты парламента. Янукевіч прызнае: у большасці сваёй людзей будзе мала цікавіць палітыка і выбары — незалежна ад сезона. Але палітык спадзяецца, што эканамічныя складанасці прымусяць беларусаў прыслухацца да слоў кандыдатаў.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі