За Дзень Волі арганізатары заплацяць гораду каля 1,5 млн рублёў

Сваімі падлікамі з Еўрарадыё падзяліўся намеснік лідара руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч:
130328_gubareviczdzienvoli.mp3
“Калі браць іх пералік (службаў, якім арганізатары акцыі мусяць плаціць за “паслугі” — Еўрарадыё) то гэта — МНС, але ніякіх пажараў не адбывалася падчас мерапрыемства, "Зеленбуд", але, спадзяюся, пад такім слоем снегу мы не здолелі вытаптаць ніякай травы. Таму, цяжка сказаць, што яшчэ можна прад’явіць арганізатарам ці ўдзельнікам мітынгу. Застаецца толькі медычная служба, якая атрымала задатак у 600 тысяч беларускіх рублёў, а канчатковы рахунак будзе недзе ў 1,5-1,6 мільёны”.

А вось плаціць супрацоўнікам праваахоўных органаў ды спецслужбаў не давядзецца — яны на Дні Волі працавалі, а не аказвалі арганізатарам мерапрыемства платныя паслугі, упэўнівае Еўрарадыё Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, святкаванне Дня Волі прайшло ў Мінску 24 сакавіка і сабрала каля 2 тысяч удзельнікаў.

Дзень Волі: Выніковы фотарэпартаж Еўрарадыё (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі