За "масавыя беспарадкі" ў Беларусі і Расіі будуць караць аднолькава?
Саюзныя парламентарыі прапануюць распрацаваць адзіны для Беларусі і Расіі Крымінальны кодэкс.
Такая ідэя была агучаная і падтрыманая сёння ў Мінску на супольным паседжанні камісіі Парламенцкага сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю і профільных камісій парламентаў дзвюх дзяржаваў, перадае БЕЛТА.
На думку чальца камітэта Дзярждумы Расіі па бяспецы Аляксея Разувана, недапушчальна, каб на тэрыторыі Беларусі і Расіі існавала рознае пакаранне за адныя і тыя ж злачынствы або адныя і тыя ж дзеянні лічыліся б у адной краіне злачынствам, а ў іншай — не.