За слуханне музыкі ў тралейбусе падлеткі заплацілі кроўю

Вяртаючыся ўвечары з працы, мужчына зрабіў заўвагу двум маладым хлопцам, якія гучна слухалі музыку на тэлефоне ў грамадскім транспарце. У адказ юнакі прапанавалі мужчыне выйсці, каб “разабрацца”.

На прыпынку адзін з хлопцаў зайшоў мужчыну за спіну, а другі пачаў адцягваць увагу штуршкамі спераду. Як піша газета “Гомельская праўда”, у адказ рабочы выцягнуў з сумкі нож і пачаў хаатычна ім размахваць. Лязо нажа паласнула дзевяцікласніка па мяккім месцы, а навучэнцу ПТВ перабіла сцегнавую артэрыю.

У выніку, апошні з хлопцаў трапіў у цяжкім стане ў абласны кардыядыспансер. А на мужчыну пачалі крымінальную справу і ўзялі пад варту.

Фота — bessarabiainform.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі