За "золата" чэмпіянату Беларусі пазмагаюцца "Нёман" і "Металург"

У сераду гродзенскі "Нёман" перамог у авертайме "Гомель" — 1:0 і выйграў паўфінальную серыю (яе лік — 3:2). Жлобінскі "Металург" абыграў салігорскі "Шахцёр" з лікам 5:3 (лік серыі таксама 3:2).

Фінальныя матчы пройдуць да чатырох перамог. Першыя два — у Жлобіне 23 і 24 сакавіка, наступныя — 27 і 28 сакавіка ў Гродне.

"Бронзу" чэмпіянату заваяваў "Гомель", які ў рэгулярным чэмпіянаце заняў больш высокае месца, чым "Шахцёр".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі