Законапраект аб амністыі ўжо перадалі ў Палату прадстаўнікоў

Законапраектам прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання цалкам ці часткова шэрагу катэгорый зняволеных. Амністыя можа быць ужытая ў адносінах непаўналетніх, цяжарных жанчын, пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў баявых дзеянняў і іншых. Таксама на амністыю могуць разлічваць тыя, хто асуджаны за асобныя эканамічныя злачынствы пры ўмове поўнай кампенсацыі нанесенай імі шкоды, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, амністыя будзе прымеркаваная да 3 ліпеня, калі адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Раней паведамлялася, што па ёй могуць вызваліць каля 2800 чалавек, а для 7900 асуджаных скароцяць тэрмін пакарання на 1 год.

Пакуль незразумела, ці будзе вызвалены па амністыі хтосьці з палітвязняў. 12 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з палітычных матываў пад амністыю ніхто не патрапіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі