Затрыманая Таццяна Севярынец
Міліцыянты прыйшлі да яе дадому 8 ліпеня каля 18.00.
Абласную каардынатарку аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ды маці асуджанага за Плошчу сустаршыні БХД Паўла Севярынца завезлі ў Кастрычніцкі РАЎС Віцебска. Пра гэта прэсавай службе БХД Таццяна Севярынец паведаміла па мабільным тэлефоне з міліцэйскай машыны.
Нагадаем, міліцыянты прыходзілі дахаты да спадарыні Таццяны ў сераду, 6 ліпеня, каб уручыць ёй позву з выклікам на допыт. Грамадская актывістка тады выказала меркаванне, што гэтая позва прыдуманая, каб перашкодзіць ёй удзельнічаць у “маўклівай акцыі” ды штодзённай малітве за Беларусь каля Еўфрасінеўскага крыжа на Ўспенскай горцы. Бо допыт павінен быў адбыцца а 18.00. Таццяна Севярынец тады адмовілася ісці ў міліцыю, бо з’язджала ў Мінск.