Завяршылася следства па справе віцябляніна Сяргея Каваленкі
Пра гэта паведаміў адвакат актывіста, яго цёзка Пётр Каваленка.
Як інфармуе БелаПАН, 24 студзеня адвакат сустрэўся са сваім падабаронным. Яны азнаёміліся з матэрыяламі справы. Цяпер яна пойдзе ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебску. У пракурора ёсць пяць дзён на азнаямленне са справай да адпраўкі ў суд.
Адвакат, тым часам, хадайнічае пра спыненне справы і вызваленне Каваленкі з-пад варты.
Нагадаем, што віцябляніна вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. Яму пагражае тры гады зняволення. На знак пратэсту супраць абвінавачання і арышту Каваленка каля месяца трымаў галадоўку.