Збітага Андрэя Моўчана аштрафавалі на 100 долараў

Такі вырак вынес суддзя Першамайскага суда Мінску Сяргей Люсцік. Моўчан мусіць выплаціць штраф у 800 тысяч рублёў. Сам актывіст заявіў, што мае намер абскарджваць прысуд, перадае Радыё "Свабода".

Нагадаем, 19 траўня хлопец разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у мінскім мікрараёне Уручча на знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі Моўчана і збілі. У Андрэя дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

Аднак лекары ў эпікрызе пры выпісцы пазначылі толькі, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаннем.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі