Жахлівае забойства: сям'і суддзі адрэзалі галовы і забралі іх з сабой
Украінскія праваахоўныя органы займаюцца расследаваннем рэзананснага злачынства.
Нагадаем, 15 снежня ў Харкаве двое невядомых забілі суддзю раённага суда 58-гадовага Уладзіміра Трафімава, яго 59-гадовую жонку, 30-гадовага сына і яго 29-гадовую сяброўку. Злачынства было здзейснена ў адной з кватэр шматпавярховіка. Усім ім адрэзалі галовы. Як паведамляе УНІАН, на момант адсячэння галавы жывы быў толькі сын суддзі.
Следства разглядае тры асноўныя версіі: забойства, звязанае з прафесійнай дзейнасцю Трафімава-старэйшага, забойства з мэтай завалодання маёмасцю і забойства на замову. Вядома, што суддзя быў вядомым калекцыянерам-нумізматам.
Фота — mk.ru