Жонцы Бяляцкага не паведамляюць, дзе яе муж
Наталля Пінчук збіраецца ў панядзелак ехаць у Жодзіна, каб даведацца пра месцазнаходжанне праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Яго жонка дагэтуль не мае звестак пра тое, ці адправілі яе мужа з жодзінскага ізалятара ў калонію для адбыцця пакарання. Жанчына званіла ў турму, але ёй паведамілі, што па тэлефоне такую інфармацыю не даюць. Таму ёй давядзецца асабіста туды прыехаць і высветліць сітуацыю з турэмным начальствам, распавяла Наталля Пінчук Радыё Свабода.
Пасля таго як у студзені Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага, і прысуд праваабаронцу ўступіў у сілу, яго мусяць перавесці ў калонію. Паводле калегаў праваабаронцы, гэта павінны былі зрабіць да 10 лютага.