Змітра Бандарэнку пакідаюць за кратамі

Такое рашэнне прыняла 8 лютага камісія, якая збіралася адмыслова для разгляду прашэнняў пра памілаванне.

Гэта сайту "Хартыя'97" паведаміла Вольга Бандарэнка. 9 лютага яна разам з адвакатам наведала мужа ў калоніі.

Нагадаем, што 1 лютага Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне пра памілаванне. Па словах жонкі, цяпер стала зразумела, што прашэнні, якіх так дамагаліся ўлады, не адыгрываюць аніякай ролі.

Між тым Бандарэнка мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. З 30 студзеня яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрыманны. Хоць Бандарэнка перанёс цяжкую аперацыю на пазваночніку, яму забаранілі карыстацца мыліцамі і не дазволілі артапедычны абутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі