Знайшлі прычыну хваробы 19 ліцэістаў з Лунінца
Падлеткі захварэлі на вострую кішачную інфекцыю, якую справакаваў стафілакок.
Інцыдэнт здарыўся 26-27 кастрычніка. З прыкметамі атручэння ліцэістаў шпіталізавалі, нагадвае БЕЛТА.
Здарэнне абмяркоўвалі 3 лістапада на пазачарговым паседжанні Брэсцкага аблвыканкаму. Як паведаміў намеснік кіраўніка справамі, кіраўнік сакратарыяту аблвыканкаму Уладзімір Гаўрышук, вынікі даследаваннямі выявілі ў падлеткаў патагенны стафілакок, у іншых навучэнцаў — умоўна патагенную кішачную палачку. Крыніцай інфекцыі стаў персанал харчовага блоку — носьбіты стафілакоку.
Захворванне ў ліцэістаў праходзіла ў лёгкай форме, новых выпадкаў заражэння не было. Шпіталізаваных падлеткаў выпісалі з лякарні праз тры дні.