Назіральнікаў Марцалева і Лісецкую да 21-й гадзіны трымалі ў міліцыі

Назіральнік ад Партыі БНФ Сяргей Марцалеў і назіральніца ад руху "За Свабоду" Арына Лісецкая працавалі на адным з участкаў у выбарчай акрузе № 101 у сталіцы. Калі Лісецкая заўважыла жанчыну, якая галасавала не першы раз, яна зрабіла ёй заўвагу, а пасля сфотаграфавала яе. Гэтая і іншыя жанчыны сядзелі ў мікрааўтобусе. У гэты момант з'явіліся людзі ў цывільным і схапілі назіральніцу. Калі Марцалеў пайшоў шукаць Лісецкую, схапілі і яго.

З Фрунзенскага РУУС іх адпусцілі толькі пасля 21-й гадзіны.

Арына Лісецкая кажа, што здымкі захавалася і яны будуць абнародаваныя, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі