ЗША просіць у Еўропы падтрымкі, каб націснуць на Беларусь мацней

Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, памочнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр паведаміў, што дзяржсакратарка Хілары Клінтан возьме ўдзел у сустрэчы.

Познэр таксама заявіў, што ў Беларусі “жахлівая сітуацыя”. Урад праводзіць рэпрэсіі не толькі супраць палітычнай апазіцыі, але і супраць грамадзянскай супольнасці ды іншых груп насельніцтва. ЗША гэтым глыбока занепакоеныя. “Мы будзем працягваць ціск, аднак мы не можам рабіць гэта адны і маем патрэбу ў падтрымцы еўрапейскіх партнёраў”, — сказаў памочнік дзяржсакратара ЗША.

Сустрэча Супольнасцяў дэмакратыяў у Вільні пройдзе з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. У рамках сустрэчы адбудуцца семінары для актывістаў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Малдовы і краін Паўночнай Афрыкі. Заснаваная ў 2000 годзе Супольнасць дэмакратыяў аб'ядноўвае ўрадавых чыноўнікаў і лідэраў грамадзянскай супольнасці. Яе мэтай — умацаванне дэмакратычных каштоўнасцяў ва ўсім свеце, паведамляе Радыё Свабода.

Фота: ekhokavkaza.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі