Частка рэспубліканцаў не хоча аддаваць арыштаваныя расійскія актывы Украіне

Арыштаваная яхта алігарха Сулеймана Карымава / AP
Арыштаваная яхта алігарха Сулеймана Карымава / AP

Група рэспубліканцаў-кангрэсменаў выступае супраць таго, каб накіроўваць канфіскаваную ў Расіі і расійскіх алігархаў маёмасць на дапамогу Украіне. Але справа тут не ў любві да Масквы, проста кангрэсмены бачаць больш неабходныя крокі:

"Мы ўсе за падтрымку Украіны, таму мы лічым, што больш разумнай мерай па спыненні фінансавання пуцінскай ваеннай машыны было б спыненне фінансавання яе нафтай", — сказаў Washington Post памочнік аднаго з кангрэсменаў.

"Нам трэба паклапаціцца аб тым, каб абмежаванні коштаў нафты спрацавалі, каб пакараць Расію. Захоп яхты Алега Дзерыпаскі не зменіць паводзіны Пуціна", — дадаў суразмоўца выдання.

Дэмакраты хочуць на заканадаўчым узроўні ўвесці магчымасць перадаваць Украіне арыштаваную расійскую маёмасць. Спрэчкі пра тое, ці варта так рабіць, сталі найбольш гучнымі цяпер, за некалькі дзён да прамежкавых выбараў у Кангрэс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі