Рэжым Лукашэнкі становіцца пагрозай унікальнай прыродзе Палесся

Рэжым Лукашэнкі вырашыў узяцца за Палессе / belarus.travel
Лукашэнкаўскія ўлады вырашылі знішчаць унікальную прыроду беларускага Палесся. Падрабязнасці схаваныя ў дакуменце пад нуднай назвай "Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на 2025–2030 гады".
Сярод планаў — "аднаўленне і нарошчванне індустрыяльнага патэнцыялу за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (…), у тым ліку з глыбокай перапрацоўкай мясцовых сыравінных рэсурсаў", а таксама мяркуецца праводзіць меліярацыю багнаў.
Улады бачаць патэнцыял у мясцовым каліі, вугалі, торфе і нават нафце, якой тут знайшлі ажно восем радовішчаў.
Палессе — рэгіён з унікальнымі лясамі і балотамі, яго часта называюць "лёгкімі Еўропы". Тут жывуць шмат чырвонакніжных птушак і жывёл, а таксама раслін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.