Рэзкае пахаладанне абяцаюць сіноптыкі ў другой палове гэтага тыдня
З чацвярга ў сталічны рэгіён пачне паступаць халоднае арктычнае паветра. Тэмпература панізіцца: у чацвер на працягу сутак чакаецца 0 - мінус 6, а ў пятніцу да 10 марозу.
У выхадныя дні ўначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 18. Абвострыць сітуацыю паўночны вецер з парывамі да 14 метраў за секунду.
Праўда, пахаладанне, па словах метэаролагаў, будзе непрацяглым. І ўжо на пачатку наступнага тыдня на Мінск і вобласць пачне ўплываць Атлантыка.
Першы канал