Роберт Плант прызнаны найвялікшым рок-вакалістам усіх часоў
Былы ўдзельнік Led Zeppelin Роберт Плант прызнаны найвялікшым рок-вакалістам усіх часоў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага брытанскай радыёстанцыяй Planet Rock.
Дарэчы, напарнік Планта па Led Zeppelin Джымі Пэйдж нядаўна быў названы найвялікшым гітарыстам па выніках апытання амерыканскай радыёстанцыі "Chop Shop".
Другое месца ў спісе найвялікшых рок-спевакоў заняў лідэр Queen Фрэдзі Мэрк’юры. Трэцім стаў экс-вакаліст Free і Bad Company Пол Роджэрс, які цяпер займае месца Мэрк’юры у складзе Queen.
У першую дзясятку таксама патрапілі ўдзельнікі Deep Purple, The Who, Whitesnake, Guns N'Roses, Iron Maiden, The Rolling Stones і AC/DC.
Адзінай жанчынай, якая патрапіла ў рэйтынг, стала Джэніс Джоплін. Яна заняла 21-е месца.
Lenta.ru