В ЕС согласовали проект восьмого пакета санкций против России
Еўрасаюз / pixabay.com
Паслы краін Еўрасаюза 4 кастрычніка ўзгаднілі праект восьмага пакета санкцый супраць Расіі, піша hromadske.ua.
У ім прадугледжваецца абмежаванне цэн на пастаўкі расійскай нафты. Раней гэтую меру ўзгаднілі краіны "Вялікай сямёркі". Рашэння пра канкрэтную цану або цэнавы дыяпазон абмежавання пакуль няма, дэталі павінны быць аформленыя ў пісьмовай форме пазней.
Занепакоенасць гэтай мерай выказвалі Мальта, Грэцыя і Кіпр, чые танкерныя флоты перавозяць большасць расійскай нафты. Гэта прывяло да некаторых саступак гэтым краінам.
У новым пакеце таксама прадугледжаныя санкцыі супраць расійскай сталеліцейнай прамысловасці і ключавых ваенных тэхналогій. Гаворка ідзе пра дадатковыя санкцыі супраць людзей, якія дапамагаюць Крамлю весці вайну, і забарону грамадзянам ЕС уваходзіць у склад праўлення расійскіх дзяржпрадпрыемстваў.
Чакаецца, што канчатковую версію тэксту зацвердзяць 5 кастрычніка.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.